Апалоній Родаскі
Апалоній Родаскі | |
---|---|
стар.-грэч.: Ἀπολλώνιος Ῥόδιος | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 295 да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 215 да н.э. |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, граматык Глава Александрыйскай бібліятэкі |
Мова твораў | старажытнагрэчаская мова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апалоній Родаскі (стар.-грэч.: Ἀπολλώνιος Ῥόδιος) — паэт і граматык, нарадзіўся каля 290 г. да н.э. у Александрыі (па іншых звестках, у Наўкрацісе).
Твор яго «Арганаўтыка», напісаны ў духу, зусім процілеглым таму, у якім пісаліся звычайна паэтычныя творы александрыйскай школы, не меў ніякага поспеху; гэта пацягнула за сабой сварку з яго настаўнікам Калімахам, пасля чаго ён пакінуў Александрыю і адправіўся на Родас. Тут ён перапрацаваў «Арганаўтыку» і здабыў сабе неўзабаве як настаўнік і пісьменнік такую славу, што родасцы даравалі яму грамадзянства. Пазней ён вярнуўся ў Александрыю і стаў кіраўніком бібліятэкі (як пераемнік Зенадота і папярэднік Эратасфена).
Яго граматычныя сачыненні, як і некаторыя вершы, зніклі, за выключэннем некалькіх урыўкаў; захавалася толькі «Арганаўтыка», у якой больш праявілася вучонасць і стараннасць, чым паэтычны талент, хоць некаторым месцам нельга адмовіць у паэтычнай прыгажосці.
Рымляне вельмі высока цанілі гэты твор; Публій Тэрэнцій Варон перавёў яго, Вергілій і асабліва Валерый Флак пераймалі яго стыль; мноства каментарыяў на гэту паэму даказваюць, як рупліва ёю займаліся.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Тэксты і пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- У «Loeb classical library» паэма выдадзена пад № 1, адкрыўшы серыю (нядаўна выйшла новае выданне).
- У серыі «Collection Budé» «Арганаўтыка» выдадзена ў 3 тамах.
Даследаванні
[правіць | правіць зыходнік]- Папаринска, Вита Ю. Жизнь и творчество Аполлония Родосского. Рига: ЛГУ, 1989.
- Чистякова Н. А. Эллинистическая поэзия: Литература, традиции и фольклор. Л.: Изд-во ЛГУ, 1988, 101—118.
- Антипенко А. Л. Путь предков. Традиционные мотивы в «Аргонавтике» Аполлония Родосского. М.: Ладомир. 2005. 318 стр. ISBN 5-86218-417-1
- Schmakeit, Iris Astrid. Appolonios Rhodios und die attische Tragödie. Gattungsüberschreitende Intertextualität in der alexandrinischen Epik : : proefschr… / door Iris Astrid Schmakeit ; Rijksuniv. Groningen Groningen, 2003—315. [6] стар.;24 см+Stellingen (1 л.) — Рэз. нідэрл.. — Бібліягр.: стар. 292—310.
Схоліі да паэмы
[правіць | правіць зыходнік]- Выданне Меркеля і Кіля са схоліямі (1854).
- Новае выданне схолій апублікавана Вендэлем (1958 год).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аполлоний Родосский // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Выданне Муні (1912) (грэч.)
- Грэчаскі тэкст і англійскі пераклад Сітона
- Англійскі пераклад 1889 года
- Французскі пераклад Віль дэ Мірмона (1892)